Шоў-група сучаснага танца і чэрлідынгу «Dartly» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адзначае сваё 10-годдзе.
Калектыў быў створаны ў 2005 годзе. За 10 гадоў шоў-група стала прызёрам і пераможцам шэрагу рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў. У цяперашні час «Dartly» вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, з'яўляецца ўдзельнікам гарадскіх, абласных, беларускіх і замежных фестываляў і конкурсаў.
«Шоу-група «Dartly» для тых, хто не прывык стаяць на месцы, а ўвесь час рухацца наперад, для тых, хто не абмяжоўвае круг сваіх сяброў і знаёмых, для тых, хто шукае найбольш эфектыўнае ўжыванне сваёй невычэрпнай энергіі - словам, для актыўных, рашучых, таварыскіх рабят! Шоў-група «Dartly» адпавядае ўяленянм аб сучаснасці і сучасным танцы. RnB, хіп-хоп, free style, Тэхна, disco+, go-go, мадэрн! З намі можна навучыцца танцаваць у любым стылі» - адзначае кіраўнік шоў-групы, выпускніца ГрДУ імя Янкі Купалы Кацярына Шыкеля.