Вядучы супрацоўнік кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку ў галіне падаткаабкладання Лідзія Сямашка правяла практыка-арыентаваны семінар для кіруючых работнікаў і спецыялістаў ААТ "Гродзенскі мясакамбінат", які з'яўляецца флагманам мясаперапрацоўчай прамысловасці Гродзенскага рэгіёну.
Тэма семінара - "Асноўныя напрамкі падатковай палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе". Тэндэнцыі развіцця заканадаўства ў галіне падаткаабкладання».
У рамках семінара Лідзія Міхайлаўна азнаёміла слухачоў з роляй падаткаў у сістэме сацыяльна-эканамічных адносін, навацыямі падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, практычнымі пытаннямі па падаткаабкладанні юрыдычных і фізічных асоб, арганізацыяй падатковага кантролю, спосабамі і метадамі падатковых праверак прымяняльна да розных катэгорый плацельшчыкаў.