Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі ў летні перыяд праходзяць вучэбную зоолага-батанічную практыку.
Студэнты ўсіх спецыяльнасцяў 1 і 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі ў летні перыяд праходзяць вучэбную зоолага-батанічную практыку, якая доўжыцца на працягу чатырох тыдняў. З 3 курса практыка становіцца вузкаспецыялізаванай.
Зоолага-Батанічная практыка дзеліцца на дзве часткі: заалагічную і батанічную.
Батанічную частку практыкі вядуць кваліфікаваныя спецыялісты кафедры батанікі. На працягу двух тыдняў хлопцы вывучаюць багавінне, грыбы, лішайнікі і вышэйшыя расліны ў натуральных месцах пасялення. Студэнты знаёмяцца з марфалагічнымі асаблівасцямі расліннага свету і вывучаюць краявідную разнастайнасць.
Веды ў галіне жывёльнага свету і заалагічных даследаванняў практыканты атрымліваюць у ходзе заалагічнай часткі практыкі, якая ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл.
Студэнты вывучаюць бесхрыбтовых жывёл, знаёмяцца з іх разнастайнасцю, марфалагічнымі і эталагічнымі асаблівасцямі.
Пасля азнаямлення з бесхрыбтовымі жывёламі будучыя біёлагі прыступаюць да вывучэння пазваночных жывёл. Атрымліваюць веды студэнты і ў галіне жывёльнага свету Рэспублікі Беларусь, вывучаюць папуляцыйную структуру гарадскіх супольнасцяў і паглыбляюць свае веды ў галіне заалогіі. У сувязі з асаблівасцямі гарадскога асяроддзя вялікая ўвага ў раздзеле сярод пазваночных жывёл надаецца птушкам. Студэнты спрабуюць свае сілы ў вызначэнні гнёздаў.
Такім чынам, практыка-арыентаваны падыход пры падрыхтоўцы спецыялістаў дазваляе замацаваць тэарэтычныя веды прыкладамі з практыкі і сфармаваць прафесійныя кампетэнцыі будучага прафесіянала сваёй справы