Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з рабочым візітам наведаў генеральны дырэктар Беларуска-Кітайскага цэнтра культурнага развіцця Ван Яацянь, які таксама з'яўляецца заснавальнікам адукацыйнага цэнтра «Яацянь». Мэта візіту-вызначыць новыя вектары супрацоўніцтва.
З беларускага боку ўдзел у рабочай сустрэчы прынялі рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка, прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў і прадстаўнікі зацікаўленых падраздзяленняў. Галоўнай тэмай перамоў сталі сумесныя адукацыйныя праграмы і акадэмічны абмен выкладчыкамі і студэнтамі. Як адзначыла Ірына Фёдараўна, ГрДУ імя Янкі Купалы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Падчас рабочай сустрэчы бакі знайшлі пункты судакранання і найбольш перспектыўныя напрамкі работы.
Дарэчы, гісторыя супрацоўніцтва ўніверсітэтаў Кітая і Купалаўскага ўніверсітэта шырокая. У цяперашні час ГрДУ імя Янкі Купалы рэалізуе актыўную міжнародную палітыку ў рамках 200 дагавораў з замежнымі ўстановамі і арганізацыямі з 30 краін, у тым ліку з 9 арганізацыямі КНР.