Практыкаарыентаваны падыход у арганізацыі біяхімічных і тэхналагічных практык дазваляе студэнтам факультэта біялогіі і экалогіі замацаваць і паглыбіць тэарэтычныя веды, атрыманыя ў працэсе навучання, спрыяе сацыялізацыі ў прафесійным калектыве і асобаснага росту.
Студэнты спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» праходзяць практыку ў такіх арганізацыях і ўстановах як: ААТ «Бакалея Гродна», РУП «Беларусьнафта-Гроднааблнафтапраўдкт», ПП «Крафткофе», мясная Грыль-Крама «Ачаг», рэстаран еўрапейскай кухні пры гатэлі «Кронан Парк Гатэль», Рэстаран пры гасцініцы «Эрмітаж» (г.Брэст) і іншыя.
Дзякуючы непасрэднай працы ў профільных арганізацыях студэнты, ужо пачынаючы з 1 курса, атрымліваюць бясцэнны вопыт, а таксама развіваюць свае навыкі. Рабяты не толькі ўдзельнічаюць у працэсе падрыхтоўкі страў, але атрымліваюць навыкі ў іншых галінах: кіраванне камандай, стварэнне ўтульнай атмасферы, пісьменнае планаванне і размеркаванне фінансаў, выбудоўванне вытворчага працэсу, прасоўванне праекта, кантроль руху тавараў і многае іншае.
Студэнты спецыяльнасцяў «Біяхімія» і «Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія» праходзяць практыку на прадпрыемствах біятэхналагічнага, харчовага, мікрабіялагічнага і фармацэўтычнага профілю, навукова-даследчых лабараторыях. Асноўнымі базамі практык з'яўляюцца вядучыя арганізацыі і прадпрыемствы Гродна і вобласці і не толькі. Напрыклад, такія як Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі, Упраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, навукова-даследчыя лабараторыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, ААТ «Малочны свет», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» і многія іншыя. Студэнты працуюць з лабараторнай посудам і хімічнымі рэагентамі, аналітычнымі вагамі, атрымліваюць біялагічны матэрыял з тканін жывёл і культур клетак. І гэта далёка не поўны спіс!