Студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта горда носяць імя «купалавец». Нават тыя, хто пакінуў сцены ўніверсітэта, не перастаюць быць часткай Купалаўскай сям'і. Асаблівая рыса тых, хто звязаны з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, - любоў і асаблівая павага да патрона ўніверсітэта. Гэта павага чытаецца ў інтэр'еры і экстэр'еры карпусоў, у дачыненні да людзей, у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Універсітэце.
Купалаўцы славяць імя вялікага класіка не толькі ва ўніверсітэце, але і за яго межамі, напрыклад, калі запрашаюць гараджан далучыцца да акцыі «Чытаем Купалу разам». Ці, калі ўзносяць імя Янкі Купалы на старонках парадычных выданняў. Напрыклад, як студэнты 2 і 3 курсаў філалагічнага факультэта, якія прысвяцілі свае творы, якія ўвайшлі ў зборнік «Песнярам Айчыны». Зборнік твораў-прысвячэнняў пісьменнікаў Гродзеншчыны, класікам беларускай літаратуры падрыхтаваны да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа. З творамі купалаўцаў можна пазнаёміцца ТУТ.