У Лядовым палацы горада Гродна адбылася сустрэча валанцёраў II гульняў краін СНД з каардынатарамі міжнародных спаборніцтваў.
Для валанцёраў правялі аглядную экскурсію па спартыўным комплексе, падчас якой былі пазначаныя зоны адказнасці для кожнага добраахвотніка. Таксама супрацоўнікамі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама быў праведзены першасны інструктаж, дзякуючы якому маладыя людзі пазнаёміліся з усімі нюансамі працы.
Важным момантам сустрэчы для валанцёраў стала атрыманне формы, бо менавіта цяпер, калі ў руках запаветная часцінка II гульняў краін СНД і пачынаецца самая адказная праца – узаемадзеянне з камандамі, забеспячэнне метадычнай і тэхнічнай працы, суправаджэнне дэлегацый, праца на допінг-кантролі і многае іншае.
Міжнародныя спаборніцтвы пройдуць з 3 па 15 жніўня.