Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта не перастаюць радаваць вынікамі на II гульнях краін СНД. Студэнткі факультэта фізічнай культуры Яўгена Бярнацкая і Карына Курстак сталі ўладальніцамі срэбнага і бронзавага медалёў.
12 жніўня сярэбраную ўзнагароду заваявала Яўгенія Бярнацкая, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры, у складзе зборнай каманды «Беларусь 1». У фінальным паядынку на пляцоўцы сталічнай «Палава-Арэны» беларускі саступілі камандзе Расіі − 10:12. Пачатак сустрэчы прайшоў з перавагай беларусак, але Расіянкі паступова скарачалі адставанне і за хвіліну да заканчэння гульні здолелі вырвацца наперад. Гаспадыні прыклалі максімум намаганняў, каб адысці ад паразы, але зрабіць гэта не змаглі. Срэбнымі прызёрамі сталі Алена Цітавец, Паліна Дамянюк, Аляксандра Палубок і Яўгенія Бярнацкая.
Бронзавы медаль атрымала Карына Курстак, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры, у складзе зборнай каманды «Беларусь 2», якая ўпэўнена перайграла саперніц з Узбекістана − 22:6.
Віншуем, ГрДУ імя Янкі Купалы ганарыцца вамі!