Мерапрыемства адбудзецца 20 верасня 2023 года.
Кафедра турызму і культурнай спадчыны ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у працы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы і перспектывы развіцця турыстычнага патэнцыялы Беларусі і краін СНД».
У праграме канферэнцыі прадугледжана работа па напрамках:
- Беларусь у міжнароднай турыстычнай прасторы: вопыт і перспектывы.
- Рэсурсы ў сферы турызму і сучасныя тэндэнцыі развіцця турыстычнай індустрыі Беларусі і краін СНД.
- Сучасны стан, выклікі і напрамкі развіцця відаў турызму ў Беларусі і краінах СНД.
- Прымяненне інавацый у сферы турызму: ўкараненне новых тэхналогій і дасягненняў.
- Сучасныя тэндэнцыі і перспектывы падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы турызму і Гасціннасці.
- Маладыя навукоўцы пра асаблівасці і перспектывы развіцця турыстычнага патэнцыялу Беларусі і краін СНД (Студэнцкая секцыя).
Рабочыя мовы канферэнцыі-руская, беларуская, англійская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 20 жніўня запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы: або даслаць электронную заяўку на адрас: tour_culture@grsu.by.
Варта адзначыць, што да электроннай заяўкі прымацоўваецца тэкст публікацыі ўдзельніка. Пасля пацверджання прыняцця заяўкі трэба да З0 жніўня правесці аплату арганізацыйнага ўзносу і выслаць пацвярджэнне аплаты на адрас: tour_culture@grsu.by.
Формы ўдзелу ў канферэнцыі: вочная, дыстанцыйная, завочная.
Пленарнае і секцыйныя пасяджэнні адбудуцца 20 верасня. Спасылкі на падключэнне з'явяцца на сайце https://fh.grsu.by/ і будуць адпраўленыя на паштовы адрас напярэдадні канферэнцыі.
Па выніках канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік навуковых артыкулаў, які пройдзе ст.Электронная версія зборніка будзе размешчана ў РИНЦ, на сайце навуковай бібліятэкі МДУ імя Янкі Купалы, на сайце факультэта гісторыі, камунікацый і турызму.
З патрабаваннямі да афармлення артыкула, спосабамі аплаты і іншымі падрабязнасцямі азнаёміцца можна ТУТ.
Кантактныя тэлефоны:
+З75 152 62 68 02 − кафедра турызму і культурнай спадчыны;
+ 375 29 581 40 68 − загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Андрэй Гецэвіч.
Чакаем вашых заявак і спадзяемся на працяглае і плённае супрацоўніцтва!