У Купалаўскім універсітэце 4 верасня на факультэце біялогіі і экалогіі адбылося пасяджэнне семінара "Актуальныя праблемы біялогіі".
Падставай для семінара стала апрабацыя дысертацыі Паліны Грыусевіч "Роля рэдокс-рэгулюемых каліевых каналаў GORK і аніённых каналаў ALMT у адтоку электралітаў з клетак кораня вышэйшых раслін" на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук. Навуковы кіраўнік - член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, дэкан біялагічнага факультэта БДУ Вадзім Дзямідчык.
ГрДУ імя Янкі Купалы выступіў апаніруючай арганізацыяй па дысертацыі, экспертам стаў доктар біялагічных навук, прафесар Ілья Заводнік.