Канферэнцыя адбылася на базе ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць – герой” і была прымеркавана да 375-годдзя пакутніцкай смерці прападобнапакутніка Апанаса, ігумена Брэсцкага. Мерапрыемства было арганізавана ў рамках супрацоўніцтва Брэсцкай епархіі і Сінадальнай гістарычнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У складзе прэзідыума канферэнцыі быў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Горны.
Падчас працы канферэнцыі ўдзельнікі разгледзелі і абмеркавалі пытанні ўшанавання памяці прападобнапакутніка Апанаса, ігумена Брэсцкага, яго духоўны шлях. Адным з актуальных пытанняў, якія ўзнімаюцца на канферэнцыі, стаў даклад прарэктара па навуковай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі і Мінскай духоўнай акадэміі Аляксандра Слесарава "Ідэйныя перадумовы ўкраінска-беларускага царкоўнага сепаратызму і сучасны крызіс міжправаслаўных адносін".