Кулінарны фестываль «Белаежа» праходзіць з 20 па 21 верасня.
Асноўная мэта фестывалю-фарміраванне ў студэнтаў уяўлення аб нацыянальнай кухні сваёй краіны.
Арганізатарам гастрафестывалю выступае факультэт біялогіі і экалогіі сумесна са студэнцкім актывам, пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі, а таксама ПА/РК ГА «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта. Праводзіцца мерапрыемства на базе вучэбна-навукова-вытворчай лабараторыі кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання.
Кулінарныя баталіі праходзяць у два этапы-адборачны і фінальны. Учора каманды спаборнічалі ў кулінарных войнах, здзіўлялі журы навыкамі сервіроўкі і падрыхтоўкай страў беларускай нацыянальнай кухні, шмат танчылі і смяяліся.
Фіналістамі адборачнага тура сталі каманды факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму «Каця ў квадраце» і «Фікітаўскія кулінары», каманда факультэта біялогіі і экалогіі «Кінза», каманда філалагічнага факультэта «Валошкі», каманда факультэта інавацыйных тэхналогій і машынабудавання «Макіта», каманда ваеннага факультэта «МС».
Віншуем фіналістаў і чакаем не менш смачны і яркі фінал!