15 верасня ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай і палацы культуры нафтавікоў прайшло выязное пасяджэнне Савета маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. У пасяджэнні ўдзел прыняў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, старшыня Савета маладых навукоўцаў Аляксандр Горны.
Члены Савета маладых навукоўцаў наведалі музей Палаца культуры нафтавікоў, а затым у рамках круглага стала абмеркавалі асаблівасці сацыяльнай падтрымкі маладых работнікаў прадпрыемстваў і маладых навукоўцаў, перспектывы ўзаемадзеяння навукі і рэальнага сектара эканомікі, абмяняліся вопытам па пытаннях работы з моладдзю.
Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, Савета маладых навукоўцаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.
Таксама Аляксандр Горны стаў удзельнікам «Дня навуковай моладзі» ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай. Гэта падзея была арганізавана ў рамках рэгіянальнага этапу «Фестывалю навукі-2023» у маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь.
Полацкі ўніверсітэт расчыніў дзверы сваіх карпусоў для прэзентацыі навуковых распрацовак лепшых універсітэтаў нашай краіны. Госці свята пазнаёміліся з апошнімі навуковымі і тэхналагічнымі дасягненнямі маладых вучоных Беларусі, якія былі прадстаўлены ў выглядзе 11 інтэрактыўных пляцовак.