ХV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе: перспектывы апераджальнага развіцця» пройдзе 15 лістапада 2023 года на базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Форма правядзення канферэнцыі – завочная.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прафесарска-выкладчыцкі склад навучальных устаноў, навуковыя работнікі, дактаранты, даследчыкі, аспіранты, магістранты, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, англійская.
У перыяд работы канферэнцыі ўдзельнікі змогуць абмеркаваць на форуме канферэнцыі актуальныя навуковыя, метадычныя і іншыя праблемы ў адпаведнасці з заяўленымі напрамкамі работы канферэнцыі, задаць пытанні, якія тычацца розных навукова-даследчых канцэпцый. Спасылкі для ўваходу ў кабінет канферэнцыі на онлайн-платформе ZOOM будуць высланы на адрас удзельнікаў пасля прыняцця матэрыялаў да публікацыі.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 кастрычніка 2023 года выслаць у электронным выглядзе заяўку на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы на адрас аргкамітэта: kaf_tylobes@grsu.by.
Больш падрабязна з умовамі ўдзелу можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце.