З сучаснымі задачамі развіцця нацыянальнай эканомікі, прыярытэтамі галіновага развіцця слухачоў пазнаёміла дэкан факультэта эканомікі і кіравання, прафесар кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Марына Карпіцкая.
Прадстаўнікі мясцовых органаў улады, прамысловых і гандлёвых арганізацый, магістранты пазнаёміліся з методыкай навуковага даследавання, што дазволіць ім прафесійна рыхтаваць аналітычныя запіскі, выступаць на нарадах і канферэнцыях, пісаць навуковыя працы.
Такія семінары па заяўках прадпрыемстваў на факультэце праводзяцца рэгулярна для прадстаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі.