Бакі сабраліся для абмеркавання вектараў супрацоўніцтва і пунктаў судакранання. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла, што купалаўцы рады пашырыць узаемадзеянне з ВНУ Узбекістана.
У ходзе сустрэчы абмеркавалі рэалізацыю сумесных навуковых праектаў па розных напрамках, удзел у навуковых і адукацыйных мерапрыемствах, абмен супрацоўнікамі для праходжання стажыровак і чытання лекцый, у тым ліку ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар».
Бакі зацікаўлены ў рэалізацыі акадэмічнай мабільнасці студэнтаў для праходжання ўключанага навучання, у спецыялізаваных летніх і зімовых школах Купалаўскага ўніверсітэта. Таксама ў час сустрэчы ішла размова аб праектаванні і рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм для атрымання выпускнікамі двух дыпломаў па спецыяльнасцях бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама аб падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі.