Спаборніцтвы па армрэстлінгу прайшлі ў рамках спартакіяды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сярод навучэнцаў. Удзел у спаборніцтвах прынялі 115 студэнтаў 13 факультэтаў.
Барацьба была па-сапраўднаму гарачай! Супернікі не здаваліся, спрабуючы вырваць перамогу. Аднолькава напорыстымі былі і юнакі, і дзяўчаты. Сапраўды, было на што паглядзець! Можна смела сказаць, што было відовішчна: гругаліся мускулы, эмоцыі ў напале.
У ходзе ўпартай барацьбы вызначыліся лідэры. 1 месца заняў факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, 2 месца ў ваеннага факультэта, 3 месца заняў фізіка-тэхнічны факультэт!
З лідэрамі ў асабістым заліку можна пазнаёміцца ТУТ.