На працягу некалькіх месяцаў удзельнікі «Школы валанцёра» будуць знаёміцца з валанцёрскім рухам і набываць усе неабходныя веды.
Навучанне будзе праходзіць у рамках трох раздзелаў. Гэта інфармацыйна-адукацыйны блок, праектная дзейнасць і сацыяльная практыка. Хлопцы пазнаёмяцца з асноўнымі напрамкамі валанцёрскай дзейнасці, яе нарматыўна-прававой базай, інфармацыйнымі тэхналогіямі ў працы валанцёра, алгарытмам стварэння сацыяльных праектаў і многім іншым.
На адкрыцці «Школы валанцёра» з прывітальным словам да хлопцаў звярнулася начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава, якая пажадала студэнтам прадуктыўнай працы і адзначыла важнасць валанцёрскага руху.
Першы занятак быў прысвечаны валанцёрскаму руху, які рэалізуецца ва ўніверсітэце і ў Рэспубліцы Беларусь. Пра яго дзецям распавяла кіраўнік сацыяльнага кірунку цэнтра валанцёрскай дзейнасці Валянціна Есіна.
Таксама спецыяліст Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК Алёна Маркевіч правяла інтэрактыў «Знаёмства з валанцёрствам».