31 кастрычніка 2023 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў даследчыка выпускнікам аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Па выніках работы дзяржаўных атэстацыйных камісій 16 аспірантаў і 2 суіскальнікі былі атэставаны з прысуджэннем навуковай кваліфікацыі «Даследчык».
З прывітальным словам да прысутных звярнулася рэктар універсітэта Ірына Кітурка і пажадала навуковых дасягненняў. Ад імя навуковых кіраўнікоў маладых даследчыкаў павіншаваў загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Віктар Таранцей.
У адрас кіраўніцтва ўніверсітэта і навуковых кіраўнікоў з падзячнымі словамі выступіла аспірантка Вольга Чэх.
11 выпускнікоў аспірантуры будуць працаваць у структурных падраздзяленнях ГрДУ імя Янкі Купалы, астатнія 7 – ва ўніверсітэтах горада Гродна і ўстановах Гродзенскай вобласці.