2 лістапада ў ВДУ імя П.М. Машэрава стаў пляцоўкай для правядзення выязнога пасяджэння Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У рамках пасяджэння адбыўся семінар аб падрыхтоўцы і правядзенні 13-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі.
Таксама адбылася двухбаковая сустрэча з Моладзевай радай УП «Віцебскаблгаз». У час дыялога ўдалося абмяняцца станоўчым вопытам работы і падзяліцца планамі на будучыню. Завяршылася сустрэча азнаямленчай экскурсіяй па вытворчых аб'ектах УП «Віцебскаблгаз». Купалаўскі ўніверсітэт на мерапрыемствах у Віцебску прадставіў член Савета маладых вучоных універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт цыкла ваенна-спецыяльных дысцыплін агульнавайсковай кафедры ваеннага факультэта Аляксандр Хаванскі.