Сустрэча адбылася 17 лістапада ў Гуманітарным каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У ходзе мерапрыемства супрацоўнік праваахоўных органаў распавёў навучэнцам каледжа пра патрабаванні да кандыдатаў на службу ў органы ўнутраных спраў, наяўных вакантных пасадах, ільготах і сацыяльных гарантыях для супрацоўнікаў.
У рамках сустрэчы была праведзена прафілактычная гутарка аб кіберзлачыннасці ў Рэспубліцы Беларусь. Віталём Пісарэнка былі агучаны каштоўныя парады і рэкамендацыі па бяспечным выкарыстанні інтэрнэту, прадухіленні вірусных нападаў, абароне асабістай інфармацыі і правілах электроннай камунікацыі.
Таксама да навучэнцаў была даведзена інфармацыя аб механізмах уцягвання непаўналетніх у злачынную дзейнасць, аб атрыманні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за праявы экстрэмізму.