Сустрэча адбылася ў анлайн-фармаце. Удзельнікі сабраліся, каб абмеркаваць вектары супрацоўніцтва і знайсці агульныя падыходы. Бакі зацікаўлены ў навуковых распрацоўках і стажыроўках, павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, абмен студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі.
Купалаўцы прэзентавалі адукацыйны і навуковы патэнцыял Купалаўскага ўніверсітэта, расказалі аб асноўных напрамках работы і аб стратэгіі апераджальнага развіцця. Таджыкскія калегі ў сваю чаргу расказалі аб тым, чым жыве іх універсітэт і якія магчымасці яны могуць даць студэнтам.
Дарэчы, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўзаемадзейнічае з 9 ВНУ Рэспублікі Таджыкістан у рамках дагавораў аб супрацоўніцтве.