Магістрант юрыдычнага факультэта Вера Мартынава ўзнагароджана дыпломам III ступені па выніках XVII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы ўдасканалення заканадаўства і пракурорскай дзейнасці». Канферэнцыя праходзіла ў вочна-завочным фармаце на базе Інстытута пракуратуры Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі.
Магістрант прадставіла навуковы артыкул на тэму «Крыміналагічная характарыстыка міграцыйнай злачыннасці як сацыяльнай з'явы (на прыкладзе Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі)». Сфера процідзеяння міграцыйнай злачыннасці з мэтай забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца асноўным напрамкам навукова-даследчай дзейнасці аўтара.