14 снежня ў Купалаўскім універсітэце адбылася V Міжнародная студэнцкая навукова-практычная відэаканферэнцыя "SpracheundGesellschaft: InterkulturellePerspektiven" ("Мова і грамадства: міжкультурныя перспектывы"). Мерапрыемства было арганізавана кафедрай рамана-германскай філалогіі сумесна з кафедрай замежных моў гуманітарнага факультэта Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася дацэнт кафедры замежных моў Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Мая Марозава. У сваім выступленні на мерапрыемстве загадчык кафедры рамана-германскай філалогіі кандыдат філалагічных навук, дацэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Надзея Уласюк падкрэсліла важнасць канферэнцыі для развіцця міжкультурнага ўзаемадзеяння і вывучэння мовы ў кантэксце грамадства. Яна выказала падзяку ўсім удзельнікам за іх актыўны ўдзел і каштоўны ўклад ва ўзбагачэнне навуковага дыялога і практычных ведаў у гэтай галіне.
У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі і кіравання, Данецкага нацыянальнага ўніверсітэта, Пяцігорскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Карагандзінскага тэхнічнага ўніверсітэта.
Пасля пленарнага пасяджэння студэнты выступілі з навуковымі дакладамі на пасяджэннях 6 секцый: «Мова мастацкай літаратуры, дзелавых і прафесійных зносін, дыялекты, спецыяльныя мовы і слэнг у сучасных зносінах, зносіны ў інтэрнэце», «Лінгвістыка, кантрастыўная лінгвістыка», «Лінгводыдактыка: новыя тэндэнцыі і перспектывы развіцця", "Міжкультурная камунікацыя", "Тэндэнцыі развіцця міжнароднага права і заканадаўства, міжнародных адносін", "Камунікацыя ў сферы бізнесу і маркетынгу".
У рамках мерапрыемства студэнты і маладыя вучоныя з розных краін прадставілі свае навуковыя даследаванні па праблемах узаемадзеяння мовы і грамадства ва ўмовах міжкультурнай камунікацыі. Яны абмеркавалі актуальныя тэмы, звязаныя з перакладам, інтэрпрэтацыяй, міжкультурнай камунікацыяй, культуралогіяй, лінгвадыдактыкай і многімі іншымі аспектамі вывучэння мовы. Таксама прайшоў семінар на тэму "Перакладаю вершы: эксперыменты лірычнага перакладу". Парады і рэкамендацыі па перакладзе кароткіх вершаў і літаратурнаму перакладу агучыла выкладчык кафедры замежных моў Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (Расія) Ганна Гюнтэр.
Прадстаўленыя падчас відэаканферэнцыі даклады навуковых даследаванняў студэнтаў будуць апублікаваны ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі з уключэннем у базу даных РІНЦ. Наступная канферэнцыя плануецца ў 2024 г. з яшчэ больш пашыранай геаграфіяй удзельнікаў.
V Міжнародная студэнцкая навукова-практычная відэаканферэнцыя “Sprache und Gesellschaft: Interkulturelle Perspektiven” прынесла каштоўны вопыт і веды ўсім удзельнікам, яна з'яўляецца важнай падзеяй у галіне вывучэння мовы і грамадства.