Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 13 снежня 2023 года супрацоўнікам універсітэта прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук і прысвоена вучонае званне прафесара.
Вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук прысуджана Вадзіму Хартоўскаму, загадчыку кафедры лагістыкі і метадаў кіравання. Абарона дысертацыі «Кіравальнасць лінейных дынамічных сістэм з паслядзеяннем: якасны аналіз і пабудова рэгулятараў» па спецыяльнасці 01.01.02 – дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне адбылася 6 красавіка 2023 года ў савеце па абароне дысертацый Д 01.02.02 пры Дзяржаўным матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Навуковы кіраўнік - Анатоль Калінін, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, прафесар кафедры метадаў аптымальнага кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці "Гісторыя" прысвоена Сяргею Піваварчыку, доктару гістарычных навук, прафесару кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.