З году ў год снежань становіцца чароўным месяцам, поўным дабра, радасці і падарункаў. І вельмі важна, каб усё цудоўнае дасягнула кожнага, і вы можаце ў гэтым дапамагчы! Гродзенская гарадская арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа запрашае прыняць удзел у традыцыйнай дабрачыннай кампаніі "Ёлка жаданняў".
Кампанія накіравана на аказанне дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, шматдзетным сем'ям, няпоўным сем'ям, прыёмным і апякунскім сем'ям. Што трэба зрабіць, каб стаць чараўніком і падарыць крыху святочнай магіі? Дастаткова перайсці па спасылцы і выбраць жаданне дзіцяці.
Жыхары Гродзеншчыны – абаненты Life і MTS – могуць зрабіць ахвяраванне, накіраваўшы СМС на кароткі нумар 553 з наступным тэкстам: 1474333 сума. На сабраныя сродкі, якія ахвяруюць удзельнікі дабрачыннай кампаніі, будуць набыты падарункі для дзяцей.