Штогод «ІнНаСтарт» становіцца пляцоўкай для прэзентацыі бізнес ідэй і сацыяльных праектаў студэнтаў. Сёлета на суд журы ўдзельнікі прадставілі 64 праекты ў пяці намінацыях. У XI конкурсе прымалі ўдзел студэнты 12 факультэтаў і навучэнцы 2 каледжаў універсітэта, студэнты універсітэтаў-партнёраў з Таджыкістана.
Як расказалі арганізатары, сёлета спецыфіка конкурсу набыла новыя фарбы. Традыцыйна сярод прадстаўленых праектаў пераважалі распрацоўкі ў сферы IT, але сёлета пальма першынства была ў бізнэс інавацый. Мэта конкурсу – актывізацыя інавацыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці моладзі, забеспячэнне экспертнай і арганізацыйнай падтрымкі стартап-праектаў і выяўленне інвестыцыйна-прывабных ідэй.
У намінацыі «Інавацыйныя IT-рашэнне для бізнесу» пераможцам стаў праект «LOCHUNTER», які ўяўляе сабой прыкладанне для паляўнічых і рыбалоў, якое распрацавалі студэнты юрыдычнага факультэта Павел Раманчук, Віктар Ясінскі і Ульяна Катляр.
У намінацыі «Бізнес інавацыя» лепшым стаў праект «ФіламентПрофіПрынт: вытворчасць філаментаў для 3д-друку», прадстаўлены студэнтамі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандрай Будзько, Аляксеем Аліхверам, Мікітам Нічыпарам.
У намінацыі «Праект для ўніверсітэта» лепшай распрацоўкай сталі «Метадычныя рэкамендацыі пры навучанні старэйшага пакалення камп'ютарнай пісьменнасці», якія стварылі студэнты філалагічнага факультэта Ганна Музыка і Антон Пархоменка.
У намінацыі «Сацыяльная ініцыятыва» перамогу атрымаў праект «Фестываль мастацтваў для дзяцей з парушэннямі псіхафізічнага развіцця, паражэннем ЦНС і/або абмежаванымі здольнасцямі», прадстаўлены студэнткай факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Разаліяй Жадзько.
У намінацыі «Футурыстычная ідэя» лідэрам стаў праект «GLASSED-IN WORLDS», які распрацаваў студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Мікалай Пашковіч. Праект закліканы ліквідаваць недахоп разнастайнасці і якасці айчыннага медыякантэнту для моладзі.