19 снежня 2023 года адбылося пасяджэнне камісіі па вызначэнні пераможцаў у конкурсе на атрыманне грантаў рэктара для завяршэння падрыхтоўкі і абароны дысертацыйных даследаванняў.
Штогадовы конкурс на атрыманне грантаў рэктара праводзіцца з мэтай забеспячэння фінансавай падтрымкі навуковых даследаванняў работнікаў універсітэта пры падрыхтоўцы і абароне дысертацый. У гэтым годзе заяўкі на ўдзел у конкурсе на атрыманне гранта рэктара падалі пяць супрацоўнікаў універсітэта: дацэнт кафедры беларускай філалогіі Анатоль Брусевіч для завяршэння доктарскай дысертацыі; старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Гаршкоў, выкладчык кафедры біяхіміі Таццяна Каваленя, старшы выкладчык кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Анастасія Сіткевіч, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Марыя Трусава для завяршэння кандыдацкіх.
Аднагалосным рашэннем камісіі гранты рэктара выдзелены ўсім прэтэндэнтам.
У завяршэнні пасяджэння старшыня камісіі Ірына Кітурка падзякавала ўсім удзельнікам за цікавасць да навукі і выдатнае валоданне доследнымі тэмамі, а таксама ўказала, што ўніверсітэт зацікаўлены ў абароне дысертацый і гатовы аказваць суіскальнікам усялякую падтрымку.