Атмасферны літаратурны вечар адбыўся на філалагічным факультэце.
У суботу, 23 снежня, у рамках рэалізацыі праекта «Садружнасць» беларускія і замежныя студэнты Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у вечары паэзіі «Чытаем беларускіх паэтаў».
Вершы беларускіх класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча ў перакладзе на рускую мову гучалі ў выкананні студэнтаў з Туркменістана, Конга, Кітая, Узбекістана.
Замежныя студэнты пранікліся асаблівым пачуццём любові да беларускай лірыцы і імкнуліся з выключнай выразнасцю прачытаць творы беларускіх паэтаў.
Цікавыя факты з біяграфіі і творчасці пісьменнікаў прадставіў у сваёй крэатыўнай прэзентацыі студэнт 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандр Шкеда.
Выступленні студэнтаў былі падрыхтаваны пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры рускай філалогіі Іны Бубновіч, Ірыны Чэпікава, галіны Мазько.