Навучэнцы 6-9 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Гродна на працягу трох дзён наведвалі заняткі Зімовай школы медыяграматнасці "МедыяГід", дзе вывучалі асновы фатаграфіі.
З 26 па 28 снежня ў Купалаўскім універсітэце працавала Зімовая школа медыяграматнасці "МедыяГід", арганізатарам якой выступіла кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Навучэнцы сярэдняй школы №18 імя Л.М. Даватара, сярэдняй школы № 39 імя І.Д. Лебедзева і сярэдняй школы № 40 імя У.І. Крамко вывучалі мастацтва фатаграфіі, фарматы фота, ракурсы і працу са святлом, асновы кампазіцыі, прынцыпы адбору фатаграфій і ілюстрацый у газеты і часопісы. Дзеці змаглі адпрацаваць атрыманыя веды на практыцы. Яны стваралі студыйныя партрэтныя фотаздымкі.
– Сезонныя школы медыяграматнасці “МедыяГід” – выдатная прастора для школьнікаў, дзе дзеці асвойваюць новыя навыкі ў сферы медыя і раскрываюць свой творчы патэнцыял, – адзначае Святлана Хвесько, дацэнт кафедры журналістыкі, куратар школы медыяграматнасці “МедыяГід”.
Пасля завяршэння навучання ўсім удзельнікам Зімовай школы медыяграматнасці "МедыяГід" былі ўручаны сертыфікаты ўдзельніка. Кожны вучань атрымаў запрашэнне далучыцца да новага сезона праекта на вясновых канікулах у 2024 годзе.