У час зімовых канікулаў для вучняў 9-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна быў арганізаваны тур-практыкум на пляцоўцы УНВА "Студэнцкі медыяцэнтр" пры кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Дзеці прыбылі ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў суправаджэнні педагогаў школы Святаслава Буяка і Ірыны Ламака. Тур-практыкум пачаўся з невялікай экскурсіі па студэнцкім медыяцэнтры, якую для гасцей правяла загадчык кафедры журналістыкі, выпускніца Казлоўшчынскай сярэдняй школы Іна Мінчук. Госці пазнаёміліся са спецыяльнасцямі кафедры журналістыкі, з напрамкамі дзейнасці медыяцэнтра, з ключавымі праектамі, якія рэалізуюцца студэнтамі, а таксама даведаліся, што дэвіз кафедры журналістыкі і студэнцкага медыяцэнтра - "У прафесіі - з першага курса!".
Развіваючы ідэю апускання ў прафесію, загадчык кафедры правяла майстар-клас па асновах журналістыкі. Пад кіраўніцтвам Іны Іванаўны госці медыяцэнтра даведаліся аб тэхналогіі падрыхтоўкі інфармацыйных матэрыялаў, падрыхтавалі тэкст нататкі аб туры-практыкуме, а таксама ўзялі адзін у аднаго інтэрв'ю, каб дапоўніць свой першы журналісцкі матэрыял. Падчас майстар-класа загадчык кафедры растлумачыла гасцям, што добры журналісцкі тэкст абавязкова дапоўнены фатаграфіямі, якія ілюструюць. Іх для матэрыялу падрыхтавала Ганна Карпінчык, студэнтка 4 курса спецыяльнасці “Журналістыка” і супрацоўнік студэнцкага медыяцэнтра.
УНВА "Студэнцкі медыяцэнтр" пры кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прымае заяўкі на правядзенне тураў-практыкумаў у рамках шостага школьнага дня. Кантактныя тэлефоны: +375298812175 (начальнік УНВА «Студэнцкі медыяцэнтр» - Анастасія Андрэеўна Паўлава), акаўнт у Instagram @kafedra.journ, канал в Telegram.