У рамках праграмы акадэмічнага абмену студэнты факультэта мастацтваў і дызайну праходзяць навучанне на працягу вясновага семестра ў НДУ «Вышэйшая школа эканомікі».
Пераймаюць вопыт замежных калег студэнты 2 курса факультэта мастацтваў дызайну Ян Емяльянавіч і Уладзіслаў Швед, а таксама студэнты 3 курса дадзенага факультэта Андрэй Барысаў, Валерыя Круты і Канстанцін Хілінскі.
Вывучаючы спецыяльнае праектаванне, гісторыю і тэорыю дызайну, крэатыўныя тэхналогіі, аналіз даных у Python, арт-практыку (спецыяльны курс), майнор, праектны семінар, студэнты змогуць набыць прафесійныя кампетэнцыі, якія дапамогуць ім у далейшым навучанні і працаўладкаванні.