У Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ «МАЛАДЫЯ ВУЧОНЫ: НОВЫ ЭТАП ВЯЛІКІХ АДКРЫЦЦЯЎ» прынялі ўдзел 440 чалавек.
Сваю навуковую працу на конкурсе «МАЛАДЫЯ ВУЧОНЫ: НОВЫ ЭТАП ВЯЛІКІХ АДКРЫЦЦЯЎ» прадставіў студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Уладзіслаў Курлянчык.
Малады чалавек прэзентаваў навуковую працу «Практыка прымянення электронных навігацыйных пломбаў у Еўразійскім эканамічным саюзе», выкананую пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры міжнароднага права Наталлі Габец, і быў адзначаны Дыпломам I ступені.
Арганізатарам конкурсу выступіла Расійскае навуковае таварыства «Future Technologies: Science and innovations».