Навучэнка Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы стала прызёрам алімпіяды па прадмеце «Абслугоўваючая праца».
У Гродзенскай вобласці завяршыўся трэці этап рэспубліканскай алімпіяды 2023-2024 па навучальных прадметах навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Старшакласнікі спаборнічалі ў ведах па 17 дысцыплінах.
Навучэнка другога курса Ваўкавыскага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта Кацярына Івашчанка прыняла ўдзел у Трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды і атрымала дыплом III ступені па прадмеце «Абслугоўваючая праца».
Віншуем купалаўца!