Лабараторыя адукацыйных інавацый запрашае выкладчыкаў і студэнтаў прыняць удзел у серыі навучальных семінараў, майстар-класаў і трэнінгаў, накіраваных на пашырэнне вопыту прымянення сучасных адукацыйных тэхналогій, інавацыйных методык выкладання і навучання.
Адукацыйны праект "Адкрытае навучанне" заснаваны на індывідуальнай траекторыі навучання выкладчыкаў за кошт выбару мерапрыемстваў па інтарэсах, ролевай мадэлі навучання (Я-мадэратар, Я-слухач, Я-мадэратар і слухач), фармулёўцы ўласнай тэматыкі абмеркаванняў і дыскусій.
Навучальныя мерапрыемствы будуць праходзіць па чацвяргах два разы на месяц у навучальным корпусе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 334 і 218а. Пачатак заняткаў у 15/05.
Адкрыйце каляндар праекта і абярыце дні, якія гатовыя прысвяціць сумеснаму навучанню, прадуктыўным зносінам і педагагічнай сутворчасці!
Рэфлексія ўдзельнікаў праекта "Адкрытае навучанне":
– Праект «Адкрытае навучанне» дапамог выйсці за рамкі ўласнага прафесійнага светапогляду, пагрузіцца ў багатую разнастайнасць педагагічных тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца калегамі (Рыгор Траццякоў, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі).
– Два сезоны насычаных, карысных заняткаў праекта “Адкрытае навучанне” дазволілі структураваць выкладчыцкую дзейнасць, зірнуць па-іншаму на многія элементы навучання, адаптаваць новаўвядзенні на практыцы. Гэта была магчымасць сапраўды адкрытага навучання, абмену вопытам і яркімі ідэямі (Алеся Мароз, магістр упраўлення, старшы выкладчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі).
- Удзел у праекце "Адкрытае навучанне" - гэта зносіны з калегамі і абмен вопытам, што вельмі каштоўна для кожнага, хто жадае расці і развівацца. Мы дзяліліся паспяховымі практыкамі і знаходзілі ўзаемную падтрымку. Гэта дапамагло па-новаму зірнуць на сваю прафесію і стала стымулам для асобаснага росту (Анастасія Чыгрына, кандыдат эканамічных навук, загадчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу).