Узнагароджанне адбылося ў рамках калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзел у падзеі прынялі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, Міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава.
Ганаровую грамату прарэктар па выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько атрымаў з рук Ігара Луцкага. Прарэктар удастоены ўзнагароды за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад удасканаленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны.
Удзельнікі пасяджэння калегіі разгледзелі актуальныя пытанні ўдасканалення і далейшага развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, былі праінфармаваны аб удасканаленні сістэмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінска, даведаліся аб падыходах да ўдасканалення зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі, заслухалі сацыялагічную ацэнку ўзроўню задаволенасці якасцю адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.