4 і 5 сакавіка сталі днямі напружаных спаборніцтваў і эмацыйных перамог у рамках фіналу 4-й Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод жаночых каманд. Падзея праходзіла на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву па гандболе, дзе сабраліся найлепшыя спартсменкі з усіх куткоў краіны.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 16 каманд.
Адной з яркіх каманд спартыўнага мерапрыемства стала каманда Купалаўскага ўніверсітэта, якая прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізму. У выніку напружаных матчаў і барацьбы за перамогу купалаўцы змаглі заваяваць бронзавыя медалі.
Адзначым, што па выніках гульняў 1 месца ў БДУФК, 2 месца - БНТУ.
Узнагароджанне правялі ганаровыя госці спаборніцтваў: генеральны сакратар/дырэктар ГА "Беларускай федэрацыі гандбола" Андрэй Балецкі, намеснік дырэктара ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў" Уладзімір Антончык, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Раіса Грэбень і галоўны суддзя спаборніцтваў.
Фінал 4-й Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі - 2023/2024 пакінуў яркія ўспаміны і натхніў маладых спартсменак на новыя здзяйсненні ў будучыні. Віншуем каманду ГрДУ імя Янкі Купалы з заслужанай бронзавай узнагародай і жадаем ім далейшых поспехаў і перамог на спартыўнай ніве!