У маляўнічым месцы ў цэнтры ляснога масіва горада Гродна на базе філіяла кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання ў рэстаранна-гатэльным комплексе «Кронан Парк Гатэль» прайшлі цікавыя практыка-арыентаваныя заняткі для студэнтаў спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» факультэта біялогіі і экалогіі .
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, дырэктар «Кронан Парк Гатэля» Паліна Глаз пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з нумарным фондам гатэля, лобі-барам. Дзеці наведалі вытворчыя памяшканні рэстарана, дзе гатуюць традыцыйныя стравы італьянскай, французскай і беларускай кухні. Студэнты змаглі пазнаёміцца і пагутарыць з шэф-кухарамі.
Паліна Глаз падзялілася лайфхакамі работы ў сферы гасціннасці, расказала пра асаблівасці прыёму гасцей рэстарана і пастаяльцаў гатэля, тонкасці сервіроўкі і абслугоўвання гасцей, ключавыя правілы этыкету.
Як і ўсе заняткі, якія прадстаўляе кафедра, мерапрыемства праходзіла ў фармаце цесных зносін персанала кафэ са студэнтамі.