23 сакавіка ва ўсіх ВНУ і каледжах Беларусі будзе праведзены Адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Маштабнае мерапрыемства будзе арганізавана ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі "Я выбіраю прафесію" з прыцягненнем арганізацый-заказчыкаў кадраў.
Задачамі Адзінага дня адчыненых дзвярэй з'яўляюцца: развіццё сістэмы нацыянальнай адукацыі і эфектыўнага выкарыстання кадравага патэнцыялу, садзейнічанне самавызначэнню абітурыентаў у выбары прафесіі, інфармаванне грамадскасці аб ВНУ і каледжах, а таксама кадравых патрэбнасцях арганізацый-заказчыкаў кадраў.
Запрашаем 23 сакавіка ў каледжы і ВНУ краіны абітурыентаў, бацькоў, працадаўцаў, іншых зацікаўленых для атрымання вычарпальнай інфармацыі аб адукацыйных магчымасцях устаноў адукацыі, правілах прыёму, умовах навучання, асаблівасцях студэнцкага жыцця, працаўладкавання і прафесійнага росту.
У гэты дзень Купалаўскі ўніверсітэт запрашае ўсіх абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй! Падзея пройдзе ўжо ў наступную суботу ў корпусе па вуліцы Леніна, 32. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў запланаваны на 10:00. На мерапрыемстве гасцей чакаюць займальныя майстар-класы, прэзентацыі спецыяльнасцей, студэнцкая канцэртная праграма, дыялог са студэнтамі і кіраўніцтвам універсітэта, а таксама прадстаўнікамі прыёмнай камісіі. У гасцей будзе магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі арганізацый - заказчыкаў кадраў, тымі, хто ў будучым гатовы прадаставіць першае працоўнае месца. Будзе шмат цікавага і пазнавальнага.
Купалаўскі ўніверсітэт – гэта не проста навучальная ўстанова, гэта цэнтр культуры, творчасці і навукі, дзе кожны можа раскрыць свой патэнцыял.
Не выпусціце магчымасць выбраць правільную адукацыю для сваёй будучыні - выбірайце ГрДУ імя Янкі Купалы! Паступайце ў Купалаўскі ўніверсітэт і адкрывайце новыя гарызонты ведаў і магчымасцяў!
У гэты дзень абітурыенты і іх бацькі змогуць атрымаць поўную інфармацыю аб паступленні на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, азнаёміцца з адукацыйнымі магчымасцямі ўніверсітэта. Таксама ім раскажуць аб магчымасцях паступлення на аснове вынікаў шматпрофільнай алімпіяды. У гэтым годзе 17 і 18 лютага праходзіў заключны этап алімпіяды, які сабраў больш за 300 абітурыентаў з розных рэгіёнаў Беларусі, па яе выніках 126 абітурыентаў сталі пераможцамі. Трэба адзначыць, што ўзнагароджанне пераможцаў шматпрофільнай алімпіяды адбудзецца 16 сакавіка!