Структурныя падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у абласных цэнтрах і горадзе Мінску праводзяць набор на конкурснай аснове кандыдатаў для праходжання службы на афіцэрскіх пасадах з ліку грамадзянскай моладзі, студэнтаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
На службу ў органы ўнутраных спраў прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стану здароўя, узроўню асноўнай адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.
На пасады радавога, малодшага, сярэдняга і старэйшага начальніцкага склад прымаюцца грамадзяне, як правіла - не старэйшыя за 28 гадоў. На названыя пасады могуць быць прыняты грамадзяне старэйшыя за 28 гадоў, калі да моманту дасягнення гранічнага ўзросту стану на службе яны будуць мець права на пенсію за выслугу гадоў.
З інфармацыйным лістом можна азнаёміцца ТУТ.