На факультэце біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы з 18 па 20 сакавіка праходзіў навукова-практычны семінар "Сучасныя малекулярна-генетычныя метады ў заалагічных даследаваннях" з удзелам супрацоўнікаў ДНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах".
Адкрыццё семінара адбылося 18 сакавіка і пачалося з лекцыі загадчыка лабараторыі іхтыялогіі ДНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах", кандыдата біялагічных навук Алены Гайдучэнка. Са словамі на дарогу на адкрыцці мерапрыемства выступіла выконваючы абавязкі дэкана, загадчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл – Вольга Янчурэвіч. У семінары прынялі ўдзел кіраўніцтва факультэта, выкладчыкі і студэнты.
На навуковым форуме разглядаліся такія важныя напрамкі сучасных біялагічных даследаванняў як цытагенетыка, малекулярная генетыка, філагеаграфія, а таксама асноўныя напрамкі сучасных заалагічных даследаванняў. У першы дзень спецыяліст НАН Алена Гайдучэнка, выкладчыкі факультэта і студэнты 3 курса спецыяльнасці "Біялогія" прадоўжылі практычную частку семінара на базе факультэцкай навукова-даследчай лабараторыі "Функцыянальнай геномікі".
За тры дні сумеснай работы купалаўцы набылі новыя веды і практычныя навыкі цытагенетычных і малекулярна-генетычных даследаванняў, ПЦР аналізу, папрацавалі ў сучасных праграмах аналізу генетычных даных, абмеркавалі гісторыю развіцця генетыкі і вызначылі напрамкі сумесных даследаванняў і магчымых праектаў з ДНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах».
Спадзяемся на далейшае і плённае супрацоўніцтва з ДНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах".