Арганізатарам конкурсу выступае Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», Грамадскі рэспубліканскі студэнцкі савет пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця студэнцкага супраўлення, якое садзейнічае фарміраванню ў сучаснай моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, садзейнічанню развіцця іх сацыяльнай сталасці, самастойнасці, здольнасці да самаарганізацыі і самаразвіцця.
Эфектыўнасць работы студэнцкай рады ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь будзе ацэньвацца адначасова ў 6 катэгорыях дзейнасці: «Адукацыйны праект», «Сумесны праект», «Студэнцкі кабінет», «Вядзенне дакументацыі», «Сацыяльныя сеткі студэнцкай рады», «Брэнд студэнцкай рады».
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 10 мая 2024 года ў электронным выглядзе па адрасе moladz.online@gmail.com прадаставіць заяўку, якая змяшчае спасылку на файлаабменнік з усімі матэрыяламі, прадугледжанымі ўмовамі конкурсу. Пераможца будзе аб'яўлены на фестывалі «Час тваіх магчымасцей 3.0».
Падрабязнасці можна знайсцітут!