З 15 па 19 красавіка 2024 года ў Купалаўскім універсітэце пройдзе Хакатон «ЭкалІна-2024». Дзякуючы мерапрыемству студэнты змогуць прыняць удзел у навуковай і праектнай дзейнасці, накіраванай на экалагічныя інавацыі.
Мэта Хакатона - садзейнічаць фарміраванню экалагічнай культуры, прадухіленне парушэнняў у галіне прыродааховы, а таксама адукацыі і асветы ў галіне разумнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Гродзенскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў запланавана стварэнне вонкавай рэкламы на экалагічную тэматыку. Гэтая рэклама будзе размешчана на прыпынку грамадскага транспарту. Такім чынам яна стане тэматычнай пляцоўкай, прысвечанай ахове прыроды і рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў.
Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у распрацоўцы канцэпцыі і праекту дызайну вонкавай сацыяльнай рэкламы. Калі вы валодаеце творчым мысленнем і хочаце ўнесці свой уклад у развіццё экалагічнай усвядомленасці, дасылайце інфармацыю аб камандах-удзельніцах Хакатона до 12 апреля 2024 года на электронную почту: omor@grsu.by.