У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы надаюць асаблівую ўвагу практычнай частцы адукацыйнага працэсу. Студэнты праходзяць практыку ў арганізацыях і на прадпрыемствах не толькі Гродзеншчыны, але і ўсёй краіны, у многіх з іх адкрыты філіялы кафедр і ў цэлым падтрымліваецца цесная сувязь з заказчыкамі кадраў. Так, у рамках адукацыйнага працэсу студэнты спецыяльнасці "Мытная" справа адправіліся ў ведамасны пункт мытнага афармлення "Брузгі-МЛЦ".
Студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы азнаёміліся з работай мытнікаў у ведамасным пункце мытнага афармлення "Брузгі-МЛЦ". Дарэчы, з 28 сакавіка разам з купалаўцамі навучанне праходзяць студэнты Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта па праграме акадэмічнага абмену. Дзеці атрымліваюць неабходныя для іх прафесіі веды, а таксама знаёмяцца з культурай і гісторыяй Беларусі, заводзяць новыя знаёмствы.
У час занятку начальнік мытнага паста "Гродна" Алег Будрэвіч расказаў студэнтам аб структуры мытнага паста, аб рабоце мытных органаў у ведамасным ПМА ў частцы ажыццяўлення мытных аперацый адносна тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную граніцу ЕАЭС.
Знаходжанне рабят у МЛЦ было насычана станоўчымі эмоцыямі і дало студэнтам магчымасць атрымаць новыя прафесійныя веды.