У сталіцы Сербіі Бялградзе працягваецца чэмпіянат Еўропы па боксе з удзелам беларускіх спартоўцаў. Магістрант 1 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Алфёраў не перастае радаваць вынікамі.
У сераду, 24 красавіка, на турніры адбыліся чвэрцьфінальныя баі ў мужчын. У вагавой катэгорыі да 86 кг магістрант 1 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Алфёраў аднагалосным рашэннем суддзяў адолеў грэка Дыянісіаса Псіхогіяса і выйшаў у паўфінал. У папярэднім крузе купалавец не менш упэўнена разабраўся з іспанцам Пабла Берналем. Наступным сапернікам Аляксея стане італьянец Вінчэнца Ліцы, гэты паядынак адбудзецца сёння, 25 красавіка, у вячэрняй праграме. Аляксей ужо забяспечыў сабе мінімум бронзавы медаль, бо баі за трэцяе месца на турніры не прадугледжаны.
Усяго кантынентальны форум у Сербіі сабраў 337 баксёраў з 34 краін, якія разыграюць 25 камплектаў узнагарод. Фінальныя паядынкі адбудуцца ў суботу і нядзелю.