У красавіку традыцыйна праходзіць конкурс "Лепшая група ўніверсітэта". Фінал студэнцкага конкурсу прайшоў у актавай зале ГрДУ імя Янкі Купалы 18 красавіка. Пяць найлепшых студэнцкіх груп універсітэта прадэманстравалі свае таленты і творчыя здольнасці.
У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел студэнцкія групы педагагічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, інжынернага, юрыдычнага і ваеннага факультэтаў.
Па выніках конкурсных іспытаў пераможцамі ў конкурсе "Лепшая група ўніверсітэта - 2024" сталі студэнты 2 курса спецыяльнасці "Тылавое забеспячэнне войскаў" ваеннага факультэта.
Узнагародай за перамогу ў конкурсе стала экскурсійная паездка па Беларусі. У якасці турыстычных аб'ектаў курсанты выбралі падарожжа па замках, якія па праве лічацца самымі прыгожымі аб'ектамі краіны: манументальны помнік архітэктуры XVII–XVIII стагоддзяў у стылі позняга класіцызму з элементамі барока і ракако – Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў, а таксама ўнікальны помнік неагатычнай архітэктуры XIX стагоддзя. - Косаўскі палацава-паркавы комплекс.
Наступным пунктам на карце маршруту пераможцаў стаў Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Тут курсанты наведалі экспазіцыю "Канцлагер Бяроза - Картузская 1934-1939гг". Канцлагер дзейнічаў з 1934 па 1939 год. Лагер спыніў сваё існаванне ў дзень уз'яднання Заходняй і Ўсходняй Беларусі.