Учора, 18 чэрвеня, у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, якія знаходзяцца ў структуры Беларускага прафесійнага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Каля 70 выпускнікоў атрымалі ўзнагароды за развіццё студэнцкіх прафесійных арганізацый і абарону правоў навучэнскай моладзі.
У гэтым годзе ўшаноўванне ўпершыню прайшло ў фармаце віншавання студэнтаў з 21 установы вышэйшай адукацыі ўсёй краіны. Каля 70 актывістаў прафсаюза ўзнагароджаны падзячнымі лістамі Беларускага прафесійнага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за значны ўклад у развіццё студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі, актыўную дзейнасць па абароне сацыяльна-эканамічных правоў студэнтаў.
У лік лепшых увайшлі выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія актыўна ўдзельнічалі ў культурна-масавай і грамадскай рабоце, а таксама спартыўных мерапрыемствах.
Сваімі ўражаннямі падзялілася выпускніца спецыяльнасці “Інфармацыйна-вымяральная тэхніка” фізіка-тэхнічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Паліна Ліс, якая ўсе чатыры гады студэнцтва вяла актыўнае грамадскае жыццё – была прафоргам у сваёй групе, старшынёй студэнцкага савета на сваім факультэце, а таксама сакратаром студэнцкага савета.
- Для мяне гэтая праца ідзе ад душы. Я стараста і аб сваёй групе заўсёды клапацілася, выступала за справядлівасць. Вельмі трапятліва стаўлюся да свайго факультэта і да вну. Нават крыху сумна, што студэнцкае жыццё заканчваецца, але я вырашыла працягнуць навучанне ў магістратуры – пайду на сумежны эканамічны факультэт, – падзялілася выпускніца.
Лістом падзякі таксама былі адзначаны: студэнтка педагагічнага факультэта Ксенія Бакач, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Караліна Венцкевіч і студэнтка юрыдычнага факультэта Ганна Гаранчук.
Віншуем купалаўцаў і ганарымся іх дасягненнямі!