У рамках Рэспубліканскага марафона моладзі і студэнцтва 24 чэрвеня ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі навуковыя мерапрыемствы.
Рэспубліканскі марафон моладзі і студэнцтва "Moladz.by: ствараем якасную будучыню!" у Купалаўскім універсітэце праходзіць з размахам!
У тэматычны Дзень навукі пры ўдзеле Савета маладых вучоных і Студэнцкага навуковага таварыства для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы быў праведзены адукацыйны квіз "Навукаманія", пытанні якога былі прысвечаны развіццю айчыннай навукі ў Год якасці.
У гэты ж дзень адбылася дыялогавая пляцоўка "10 пытанняў вучонаму", на якой старшыня Савета маладых вучоных Аляксандр Горны адказаў на пытанні аўдыторыі аб сваіх навуковых дасягненнях, шляху ў навуку і развіцці навуковых даследаванняў ва ўніверсітэце.
У працы пляцоўкі прынялі ўдзел аспіранты і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама будучыя абітурыенты – слухачы летняй школы Медыяпісьменнасці.