У рамках умацавання карпаратыўнага духу купалаўцы адправіліся на экскурсію, дзе супрацоўнікі змаглі даведацца аб архітэктурных жамчужынах горада Гродна. Экскурсаводам выступіў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны.
Купалаўцы азнаёміліся з гісторыяй як страчаных, так і дзейных помнікаў архітэктуры. Аляксандр Горны расказаў пра архітэктурны комплекс стылю барока кляштара бернардынак і бернардынцаў, які не захаваўся і размяшчаўся ў цэнтры Гродна. Таксама купалаўцы змаглі даведацца пра Кармеліцкі касцёл – адзін з найпрыгажэйшых храмаў, выкананы ў архітэктуры віленскага барока, гісторыю Раства – Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра і пра яго галоўныя святыні.
Супрацоўнікі пабывалі ў дзеючай Вялікай харальнай сінагозе, якая вядзе сваю гісторыю з XVI стагоддзя, наведалі жамчужыну горада Гродна, адзін са старажытных праваслаўных храмаў Беларусі – Барысаглебскую царкву, Стары і Новы замкі, даведаліся пра гісторыю Гродзенскага піваварнага завода і многіх іншых славутасцяў.
Удзельнікі экскурсіі даведаліся пра мноства цікавых фактаў, атрымалі шмат прыемных уражанняў, а таксама выказалі словы падзякі экскурсаводу Аляксандру Горнаму за яго прафесіяналізм і крэатыўнасць.