У Купалаўскім універсітэце працягваецца прыём дакументаў для навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
Для прыёму абітурыентаў па спецыяльнасцях з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык» або «Педагог» выдзелена 136 месцаў, па астатніх спецыяльнасцях - 60 месцаў.
Конкурсная сітуацыя ўжо склалася па спецыяльнасцях «Электраэнергетыка і электратэхніка» (1,2 чалавека на месца), «Эканамічнае права» (1,3 чалавека на месца), «Графічны дызайн і мультымедыядызайн» (1,5 чалавека на месца), «Кібербяспека» (1,67 чалавека на месца), «Праграмная інжынерыя» (2 чалавекі на месца), «Эканоміка і кіраванне» (2 чалавекі на месца) і «Правазнаўства» (2,3 чалавека на месца).
Больш за ўсё дакументаў пададзена на спецыяльнасці «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Правазнаўства» і «Мытная справа».
29 чэрвеня 2024 г. у 10.00 адбудзецца сумоўе з выпускнікамі профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці. Дзеці пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэйшых за сем балаў па ўсіх вучэбных прадметах і адзнак не ніжэйшых за восем балаў па вучэбных прадметах, адпаведных прадметах профільных іспытаў.
27 выпускнікоў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на спецыяльнасці «Руская філалогія», «Беларуская філалогія», «Матэматыка», «Пачатковая адукацыя», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», «Гісторыя», «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя», Адукацыя ў галіне фізічнай культуры» і «Біялогія» пройдуць сумоўе па вучэбнай праграме факультатыўнага занятку «Вядзенне ў педагагічную прафесію» і прадставяць сваё партфоліё экзаменацыйнай камісіі.
Нагадаем, што для абітурыентаў, якія паступаюць у Купалаўскі ўніверсітэт для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, падача дакументаў працягнецца па 2 ліпеня.
Уступныя іспыты ў адпаведнасці з раскладам пройдуць 4, 6 і 9 ліпеня.
З пытаннямі да ўступных іспытаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі можна азнаёміцца на сайце «Абітурыент-2024» (abit.by) у раздзеле «Уступныя іспыты і кансультацыі».
Адзначым унікальную магчымасць для абітурыентаў Купалаўскага ўніверсітэта на сайце abit.by зарэгістравацца і стварыць свой Лічбавы кабінет абітурыента, у якім можна дома запоўніць заяву на паступленне, прымацаваць электронныя копіі неабходных для паступлення дакументаў, адправіць іх на праверку прыёмнай камісіі, звязацца онлайн з дэканам факультэта, членам прыёмнай камісіі, у рамках віртуальнай экскурсіі наведаць карпусы і факультэты ўніверсітэта, азнаёміцца з усімі спецыяльнасцямі ГрДУ.
Менавіта ў Лічбавым кабінеце абітурыента на працягу 15 хвілін пасля пасяджэння прыёмнай камісіі з'явіцца інфармацыя аб выніках залічэння ва ўніверсітэт.
Даведачна. Згодна з планам мэтавага набору, Купалаўскі ўніверсітэт набірае на першы курс 196 абітурыентаў з накіраваннем ад арганізацыі-заказчыка.
Прыём мэтавікоў вядзецца па 31 спецыяльнасці, у тым ліку па 17 з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык» або «Педагог»
Па ўсіх пытаннях паступлення ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна звярнуцца на гарачую лінію: 8 (0152) 67-01-01 у буднія дні з 9:00 да 17:00. А таксама задаць пытанні ў Лічбавым кабінеце абітурыента.